Сэрцам краніся роднага слова
Сэрцам краніся роднага слова
21 лютага ветэраны філіяла «Завод Хімвалакно» далучыліся да ўсёй краіны і адзначылі міжнародны дзень беларускай мовы.
Традыцыйна ў гэты дзень інстытутам мовазнаўства Нацыянальнай Акадэміі навук праводзіцца online-дыктоўка на беларускай мове.
Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання пажылых людзей Кастрычніцкага раёна і школай №3 была арганізавана такая сумесная дыктоўка для ветэранаў і вучняў. Кожны год да гэтага мерапрыемства далучаецца вялікая колькасць удзельнікаў па ўсёй Беларусі, сёлета і мы прынялі ў ім удзел.
Мова — гэта тое, што нас аб'ядноўвае